Крываўнік храсткаваты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крываўнік храсткаваты
Achillea salicifolia.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achillea salicifolia Besser

Сінонімы
  • Ptarmica salicifolia (Besser) Serg.
Падвіды
  • Achillea salicifolia subsp. salicifolia Besser
  • Achillea salicifolia subsp. septentrionalis (Serg.) Uotila
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   282764
EOL   6173210
IPNI   174230-1
TPL   gcc-133895

Крываўнік храсткаваты (Achillea cartilaginea ці Achillea salicifolia subsp. salicifolia Besser) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крываўнік храсткаваты дасягае вышыні 20—150 см. Кошыкі вырастаюць да 6—8 см у дыяметры. Карэнішчы кароткія, а сцяблы густа пакрыты лісцем[3][4].

Цвіце ў чэрвені—жніўні[4].

Арэал і біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўрапейскай і Сібірскай Арктыцы, на Украіне, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расіі (акрамя прычарнаморскіх раёнаў), у Заходняй Сібіры, ва Усходняй Сібіры (усе раёны, акрамя Даўрскага), на Далёкім Усходзе (Ахоцкі і Сахалінскі раёны), у Сярэдняй Азіі[4].

Сустракаецца па берагах рэк, азёр, у хмызняках заліўных лугоў, балот, у прыморскіх пясках рэдка, але паўсюдна[3].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Тысячелистник хрящеватый. Птармика. Achillea cartilaginea Ledeb (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)