Крыжавікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыжавікі
Araneus diadematus qtl1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araneus Clerck, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   847901
NCBI   29012
EOL   89195

Крыжавікі[1] (Araneus) — род аранеаморфных павукоў сямейства кругапрадаў (Araneidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На верхнім баку брушка маюцца белыя або светла-бурага колеру плямы, якія ўтвараюць крыж. Памеры самкі ад 17 мм да 26 мм, самца — 10-11 мм. Поласць цела мае змешаную прыроду — міксацэль — яна ўтварылася пры злучэнні першаснай і другаснай поласцяў цела.

Пражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 1000 відаў крыжакам, на тэрыторыі Беларусі 15 відаў.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Крыжавік можа чакаць здабычу, седзячы як у цэнтры павуціння, так і побач з ім, на сігнальнай нітцы. Асноўны здабычай для яго з'яўляюцца мухі і камары. Калі ў сетку трапіцца што-небудзь не вельмі ядомае (напрыклад, атрутная аса), то павук можа дапамагчы ёй вызваліцца, абрываючы павуцінку. Са злоўленай здабычай крыжавік можа паступаць па-рознаму. Калі вельмі галодны, то можа тут жа пачаць жэрці, але часцей за ўсё сцягвае яе ў зацішны куток або проста аблытвае павуціннем і пакідае да больш падыходнага моманту.

Зноскі

  1. Напісанне Крыжавікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.502