Крыжанка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крыжанка
Anas platyrhynchos male female quadrat.jpg
Самец і самка крыжанкі (Anas platyrhynchos)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Пазваночныя

Надклас:

Чатырохногія

Клас:

Птушкі

Парадак:

Гусепадобныя

Сямейства:

Качыныя

Род:

Рачныя качкі

Від:

Крыжанка

Навуковая назва

Anas platyrhynchos L., 1758

Арэал

Anas platyrhynchos distribution map.png

ITIS   175063
NCBI   8839

Крыжа́нка звычайная (Anas platyrhynchos) — птушка сямейства качыных атрада гусепадобных.

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. На Беларусі трапляецца ўсюды; народныя назвы качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь. Гавайскі падвід (Anas platyrhynchos wyvilliana) — у Чырвонай кнізе МСАП.

Даўжыня да 63 см, маса да 2 кг. У самца вясной галава і шыя цёмна-зялёныя, на крылах сіне-фіялетавае «люстэрка», самка бураватая. Летам самец падобны да самкі. Корміцца расліннасцю, малюскамі, чарвякамі, насякомымі.

Гнёзды робяць на зямлі, зрэдку на галінах дрэў, у дуплах. Нясуць 6—16 (пераважна 8—12) яец. Птушаняты вывадковыя.

Аб'ект спартыўнага і прамысловага палявання. Ад крыжанкі паходзяць качкі свойскія.