Крыж Эйнштэйна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыж Эйнштейна
Einstein cross.jpg
Назіральныя звесткі (Эпоха J2000.0)
Сузор'е

Пегас

Прамое ўзыходжанне

22гад 40хв 30,0с

Схіленне

+3° 21′ 30″

Адлегласць

8 млрд светлавых гадоў
2,5 Гпс

Бачная зорная велічыня (V)

16,78

Гл. таксама: Квазар, Спіс квазараў

Крыж Эйнштэйна ці Q2237+030 ці QSO 2237+0305 — гравітацыйна лінзаваная выява квазару, які змяшчаецца па восі зроку за галактыкай ZW 2237+030. Гэта пачацвяроная выява стварае амаль дасканалы крыж з галактыкай-лінзай у цэнтры, таму яго назвалі Крыж Эйнштэйна, ў гонар стваральніка Агульнай тэорыі адноснасці, якая дазволіла прадказаць і патлумачыць з'яву гравітацыйных лінз.

Гэты квазар змяшчаецца прыкладна ў 8 мільярдах светлавых гадоў ад Зямлі, а лінзавальная галактыка — у 400 мільёнах светлавых гадоў, гэта значыць у 20 разоў бліжэй.

Крыж Эйнштэйна можа быць знойдзены ў сузор'і Пегаса па каардынатам 22h40m30s +3d21m30s. Аднак для візуальнага назірання патрэбны тэлескоп з дыяметрам аб'ектыву не менш за паўметра.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]