Крыпта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крыпта базілікі Св. Серніна ў Тулузе, Францыя

Кры́пта (ад стар.-грэч.: κρυπτή — крыты падземны ход, тайнік) — у сярэднявечнай заходнееўрапейскай архітэктуры адно ці некалькі падземных скляпеністых памяшканняў, якія размешчаны пад алтарнай і харальнай часткамі храма і служаць для пахавання і выстаўленні для шанавання мошчаў святых і мучанікаў. Іншая назва крыпты — «ніжняя» царква.

У Старажытным Рыме крыптай звалася любое скляпеністае падземнае ці паўпадземнае памяшканне.

У якасці сіноніма слова крыпта можа выкарыстоўвацца лацінскі тэрмін sepulcrum (магіла, грабніца), які ў дахрысціянскія часы азначаў месца рытуальных спаленняў памерлых, пазней — хрысціянскіх пахаванняў.

Першапачатковая форма крыпты была ўспадкавана ад грабніц апосталаў у рымскіх базіліках часоў кіравання Канстанціна. Пачынаючы з VII стагоддзя, у крыптах паўкруглай формы, якія паўтаралі форму апсіды, захоўваліся мошчы святых і мучанікаў, у гонар якіх быў асвячоны храм. У X—XI стст. форма крыпты зведала змены: яна стала падоўжанай і размяшчалася ўжо не толькі пад апсідай, але і пад нефамі і трансэптамі храма, што прывяло да фактычнага ператварэння крыпты ў другую падземную царкву.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Большая советская энциклопедия
  • Франческа Прина, Елена Демартини. 1000 лет мировой архитектуры. М."Омега", 2008

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]