Крыстафер Ламберт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Крыстафер Ламберт Christopher Lambert |
|
| Імя пры нараджэнні: | Крыстоф Гі Дэні Ламбер |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 29 сакавіка 1957 (56 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Штат Нью-Ёрк, ЗША |
| Грамадзянства: | Францыя, ЗША |
| Прафесія: | кінаакцёр, сцэнарыст |
| Кар'ера: | 1979 — цяперашні час |
| Кірунак: | фантастыка, экшн |
| IMDb: | ID 0000483 |
| Узнагароды: | |
Крыстоф Гі Дэні Ламбер (фр. Christophe Guy Denis Lambert; больш вядомы як Крыстафер Ламберт, англ. Christopher Lambert; нар. 29 сакавіка 1957, Лонг-Айленд, штат Нью-Ёрк, ЗША) — французскі і амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» (1986).
За 30 гадоў кінакар'еры зняўся больш чым у 60 карцінах. Ламберт граў як у камедыях («Арлет», "Эркюль і Шэрлак супраць мафіі", "Чаму я?"), так і ў інтэлектуальным кіно («Падземка», «Забіць святара»). Аднак сапраўдную папулярнасць акцёр атрымаў дзякуючы ролям герояў-адзіночак у фантастычных фільмах і фільмах жанру «экшн» («Крэпасць/Апошні адлік», «Смяротная бітва», «Крутыя ствалы»), сярод якіх самая галоўная - несмяротны воін Конар Маклаўд з фільма «Горац».
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Крыстафер Ламберт(англ.) на сайце Internet Movie Database(англ.)
- Відэаінтэрв'ю Крыстафер Ламберт 2010 г.(фр.)
- Крыстафер Ламберт на Rotten Tomatoes(англ.)