Крыстэн Кёбке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыстэн Кёбке
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні дацк.: Christen Schjellerup Købke
Дата нараджэння 26 мая 1810(1810-05-26)
Месца нараджэння Капенгаген
Дата смерці 7 лютага 1848(1848-02-07) (37 гадоў)
Месца смерці Капенгаген
Месца пахавання
Грамадзянства  Данія
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж і партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак Danish Golden Age[d]
Уплыў Christian August Lorentzen[d][1] і Крыстафер Вільгельм Экерсберг[1]
Уплыў на Lorenz Frølich[d], Dankvart Dreyer[d], Frederik Rohde[d], Andreas Fritz[d] і Thorald Læssøe[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстэн Кёбке (дацк. Christen Købke; 26 мая 1810, Капенгаген7 лютага 1848, Капенгаген) — дацкі жывапісец і графік, вядомы прадстаўнік Залатога стагоддзя дацкага жывапісу.

«Замак Фрэдэрыксборг», 1835

Кёбке быў адным з 11 дзяцей пекара. Ва ўзросце 11 гадоў ён перахварэў вострай рэўматычнай ліхаманкай і, выздараўліваючы, шмат маляваў, пасля чаго вырашыў стаць мастаком. З 1822 наведваў Акадэмію Майстэрстваў у Капенгагене, ад 1828 года вучыўся ў К. В. Экерсберга. Творчасць Кёбке стылістычна блізка да бідэрмееру. Кёбке вядомы сваімі партрэтамі («Сястра мастака», 1831), пейзажамі («Эстэрбро пры ранішнім асвятленні», 1836), карцінамі архітэктурных збудаванняў, жанравымі сцэнамі. Карціны Кёбке характарызуюцца выразнасцю кампазіцыі, гарманічнасцю колеравай гамы, дакладнасцю перадачы паўсядзённага жыцці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]