Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
| Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер Cristina Elisabet Fernández de Kirchner |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 10 снежня 2007 | |||
| Папярэднік: | Нестар Кіршнер | ||
| Партыя: | Хустысіялісцкая партыя Фронт за перамогу |
||
| Адукацыя: | Нацыянальны ўніверсітэт Ла-Платы | ||
| Веравызнанне: | каталіцызм | ||
| Нараджэнне: | 19 лютага 1953 (60 гадоў) Ла-Плата, Аргенціна |
||
| Муж: | Нестар Кіршнер | ||
| Дзеці: | Максіма і Фларэнсія | ||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: |
замежныя: |
||
Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер (ісп.: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; нарадзілася 19 лютага 1953 года, у горадзе Ла-Плата, правінцыі Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 55-ы прэзідэнт Аргенціны (з 10 снежня 2007 г. года). Змяніла на гэтай пасадзе свайго мужа Нестара Кіршнера. Стала другой жанчынай - прэзідэнтам Аргенціны (пасля Ісабель Перон) і першай жанчынай - прэзідэнтам Аргенціны ў выніку выбараў.
Ураджэнка горада Ла-Плата, Фернандэс скончыла Нацыянальны універсітэт Ла-Платы. Яна пазнаёмілася з будучым мужам падчас вучобы, пасля заканчэння навучання яны пераехалі ў правінцыю Санта-Крус, дзе працавалі адвакатамі. У 1989 годзе Крысціна Кіршнер была выбрана ў Заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус, у перыяд з 1995 па 2007 гады некалькі разоў абіралася ў Аргенцінскі Нацыянальны Кангрэс. На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года Крысціна Кіршнер была кандыдатам ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу», яна выйграла іх з 45% галасоў і з перавагай у 20% адносна наступнага кандыдата.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер- Афіцыйны сайт
- Старонка на сайце сената Аргенціны