Крысцін Осцік
Крысцін ОСЦІК з Кернава (1363?-1442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі (1398–1401), кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб Трубы.
Упершыню з'яўляецца ў 1398 як сведка Салінскага дагавору. З 1411 згадваецца з хрысціянскім іменем Крысцін.
Меў брата Доргія — магчыма (але не напэўна) таго самага Доргія, ад якога паходзіў пазнейшы род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнаю, меў сыноў Радзівіла (заснавальніка pоду Радзівілаў), Станіслава альбо Станку (заснавальніка pоду Осцікаў), Мікалая і Бартламея.
Бацькам Осціка і Доргія пазнейшыя крыніцы называюць Сірпуція, які па гіпотэзе У.Сэмковіча мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата Трайдзеня.
[правіць] Гіпатэтычны радавод Осціка паводле У.Сямковіча
Гісторык Уладзіслаў Сямковіч, зыходзячы з генеалагічных легенд і дакументальных і тапанімічных звестак, выбудаваў гіпатэтычную генеалогію продкаў Осціка і Доргія, якая прыведзена ніжэй. Трэба заўважыць, што адна з істотных для разважання Сэмковіча крыніц — устава Альгерда аб крэвах — можа быць фальсіфікатам Т. Нарбута[1].
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Осцік | ||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сірпуцій |
|
Ліздзейка |
|
Віршул |
|
Сірпуцій |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Доргій | ||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- ↑ Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm
[правіць] Літаратура
- W.Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: 1920 T.5