Крысцін Ота
| Крысцін Ота | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Асабістая інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Пол: |
жаночы |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя: |
ням.: Kristin Otto |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Спецыялізацыя: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Дата нараджэння: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Месца нараджэння: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост: |
185 см |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Узнагароды і медалі
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крысцін Ота (нар. 7 лютага 1966 г., Лейпцыг, ГДР) — фенаменальная рэкардсменка з ГДР, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка, легенда плавання.
[правіць] Біяграфія
Пачала займацца плаваннем ў 10 год. Ва ўзросце 16 гадоў ўдзельнічала ў сваім першым чэмпіянаце ў Эквадоры, у 1982 годзе, дзе заваявала 1 залаты медаль у адзіночным плаванні, і 2 у складзе каманды.
У Чэмпіянаце Еўропы 1983 Ота фінішавала другой. У 1984 годзе ўстанавіла сусветны рэкорд на 200 м батэрфляем. Ёй прадказвалі шэраг перамог на будучых Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе, аднак зборная ГДР не прымала ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах. Шэраг няўдач дапоўніў зрушэнне пазваночніка, якое зрабіла немагчымым удзел Крысцін ў чэмпіянаце Еўропы 1985 года.
Крысцін вярнулася ў спорт на Сусветным Чэмпіянаце 1986 года, які праходзіў у Мадрыдзе. Тут Ота заваявала 4 залатыя медалі (100 м. вольным стылем, 200 м. камбінаванае плаванне, 4х100 м. камбінаванае плаванне, і 4х100 м. вольным стылем) і 2 сярэбраныя медалі (50 м. вольным стылем і 100 м. батэрфляем). У чэмпіянаце Еўропы 1987 года, Ота дадала на свой рахунак яшчэ 5 залатых медалёў.
У Летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года, якія праходзілі ў Сеуле, ёй зноў праракалі шэраг перамог. У гэты раз яна ажыццявіла сваю мару, заваяваўшы шэсць залатых медалёў. Пасля гэтага Крысцін заявіла аб заканчэнні спартыўнай кар'еры. Доўгі час працавала спартыўным каментатарам на тэлебачанні.
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах, Т.11, Мн.,2000, С.457
[правіць] Спасылкі
- Kristin Otto — профіль на сайце www.sports-reference.com.
| Гэта пачатак артыкулу пра прызёра Алімпійскіх гульняў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу пра плывуноў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Уладальнікі 6 і больш залатых алімпійскіх медаляў
- Асобы
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Пачаткі артыкулаў пра прызёраў Алімпійскіх гульняў
- Пачаткі артыкулаў пра плывуноў
- Нарадзіліся ў Лейпцыгу
- Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР
- Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
- Плывуны на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Чэмпіёны свету па плаванні
