Крысціян Бемер Анфінсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціян Бемер Анфінсен
Christian Boehmer Anfinsen
Christian B. Anfinsen, NIH portrait, 1969.jpg
Дата нараджэння:

26 сакавіка 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})

Месца нараджэння:

Манесен, Пенсільванія, ЗША

Дата смерці:

14 мая 1995({{padleft:1995|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (79 гадоў)

Краіна:

ЗША

Альма-матэр:

Пенсільванскі ўніверсітэт, Гарвардскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1972 Нобелеўская прэмія па хіміі (1972)

Крысціян Бемер Анфінсен на ВікіСховішчы

Крысціян Бемер Анфінсен (англ.: Dr. Christian Boehmer Anfinsen, Jr.; 26 сакавіка 1916, Монесен, штат Пенсільванія, ЗША - 14 мая 1995) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1958), замежны член Дацкага каралеўскага таварыства (1964). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крысціян Бемер Анфінсен нарадзіўся 26 сакавіка 1916 года ў маленькім мястэчку Монесен на поўдзень ад Пітсбурга, штат Пенсільванія. Яго бацька, Крыстал Бемер Анфінсен, быў інжынер-механікам. Ён і яго жонка, Сафія Расмусен Анфінсен, былі нарвежскімі імігрантамі. Пражыўшы некалькі гадоў у мястэчку Шарлеруа ў Пенсільваніі, у 1920-х гадах сям'я пераехала ў Філадэльфію. У 1933 Анфісен быў прыняты па стыпендыі ў Каледж Свартмара, дзе ён вывучаў хімію. Пасля атрымання ступені бакалаўра па хіміі ў 1937 годзе, Анфінсен працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Пенсільваніі, каб атрымаць ступень магістра па арганічнай хіміі ў 1939 годзе. У той жа час ён працаваў асістэнтам. У 1939 г. Амерыканска-Скандынаўскі фонд прысудзіў яму стыпендыю на распрацоўку новых метадаў аналізу хімічных структур ферментаў у лабараторыі Карлсберга ў Капенгагене. Небяспечная абстаноўка, якая склалася ў Еўропе з-за пачатку Другой Сусветнай Вайны, прымусіла яго ў вярнуцца ў Злучаныя штаты ў 1940 годзе.

З 1950 года - загадчык лабараторыі клетачнай фізіялогіі і метабалізму ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце, Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, (Бетэсда, штат Мэрыленд). У 1954 годзе Фонд Ракфелера фінансаваў новы візіт Анфінсена у Капенгаген, дзе ён працаваў у Карлсбергскай лабараторыі на працягу года. З 1958 член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1958-1959 гадах Анфінсен паехаў працаваць у Інстытуце Вейцмана, Рэхавот, Ізраіль.

У 1962 годзе, знаходзячыся ў Гарвардскім універсітэце з рабочым візітам, атрымаў прапанову ўзначаліць дэпартамент хіміі і ў 1963 годзе быў прызначаны кіраўніком лабараторыі біяхіміі Нацыянальнага інстытута па даследаванні артрыту і метабалізму, дзе і працаваў да 1981 года. У 1979 прыняў іўдаізм і кінуў паліць. У 1982-1995 гадах - прафесар біяхіміі ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса.