Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крысціян Гофман фон ГОФМАНСВАЛЬДАУ (25 снежня 1616, г. Брэслаў, цяпер г. Вроцлаў, Польшча — 18 красавіка 1679) — нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока, стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму.
Скончыў Лейдэнскі універсітэт (Нідэрланды).
Дэбютаваў перакладамі з італьянскай паэзіі. Дыяпазон лірыкі Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдау (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філасофскай лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць яму прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія.
