Крысціян Доплер
| Крысціян Доплер | |
| Christian Doppler | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
17 сакавіка 1853 (49 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: |
фізіка (оптыка і акустыка) |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
| Вядомы як: | |
Крысціян Доплер (ням.: Christian Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург - 17 сакавіка 1853, Венецыя) — аўстрыйскі фізік.
У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 працаваў у Чэшскім тэхнічным універсітэце, з 1847 - прафесар Горнай і Лясной акадэмій ў Хемніцы, з 1848 года - член Венскай Акадэміі Навук, з 1850 - прафесар Венскага ўніверсітэта і дырэктар першага у свеце Фізічнага інстытута, створанага пры Венскім універсітэце па яго ініцыятыве.
Навуковыя інтарэсы Крысціяна Доплера ляжалі ў такіх галінах фізікі як оптыка і акустыка. Асноўныя працы выкананыя па аберацыі святла, тэорыі мікраскопа і аптычнага далямера, тэорыі колераў і некаторым іншым тэмах. У 1842 Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасць частаты ваганняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасці і напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэта з'ява пасля было названа яго імем (эфект Доплера).
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-фізіка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |