Крысціян Ланге
Крысціян Лоўс Ланге (нарв.: Christian Lous Lange, 17 верасня 1869 — 11 снежня 1938) — нарвежскі палітык, генеральны сакратар Міжпарламенцкага саюза. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1921) разам з Карлам Бранцінгам.
[правіць] Біяграфія
Ланге нарадзіўся ў 1869 годзе ў Ставангеры. Атрымаў адукацыю ва Ўніверсітэце Осла, які скончыў у 1893 годзе, атрымаў ступень магістра гуманітарных навук. У 1909 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза, з прычыны чаго пераехаў у Брусель, дзе знаходзілася штаб-кватэра Саюза. З пачаткам Першай сусветнай вайны вымушаны быў перанесці штаб-кватэру ў Нарвегію, дзе практычна ў адзіноце працягнуў сваю працу. У пасляваенны час Ланге актыўна займаўся аднаўленнем дзейнасці Саюза, а ў 1921 годзе арганізаваў першую пасляваенную канферэнцыю ў Жэневе. У той жа год разам з Карлам Яльмарам Бранцінгам ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміі міру «за прапаганду арбітражу як сродку вырашэння міжнародных канфліктаў». Нобелеўская лекцыя Ланге была прысвечана інтэрнацыяналізму. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі Нацый, дзе з'яўляўся дэлегатам ад Нарвегіі.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Бранцінг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
