Крысціян Эльд'яўрн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціян Эльд'яўрн
Kristján Eldjárn
Крысціян Эльд'яўрн
сцяг
3-і прэзідэнт Ісландыі
1 жніўня 1968 — 31 ліпеня 1980
Папярэднік: Аўсгейр Аўсгейрсан
Пераемнік: Вігдзіс Фінбагадоцір
 
Нараджэнне: 6 снежня 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:6|2|0}})
Дальвік, Ісландыя
Смерць: 14 верасня 1982({{padleft:1982|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (65 гадоў)
Рэйк'явік, Ісландыя
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер ордэна Серафімаў

Крысціян Эльд'яўрн (ісл. Kristján Eldjárn) — трэці прэзідэнт Ісландыі (з 1968 па 1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 снежня 1916 г., горад Дальвік. Вывучаў археалогію ва Ўніверсітэце Капенгагена, выкладаў у ісландскім універсітэце. У 1957 г. атрымаў ступень доктара за даследаванні паганства ў Ісландыі. З 1947 па 1968 гг. — Дырэктар Нацыянальнага музея Ісландыі.

У 1966—1968 гг. вёў серыю адукацыйных тэлепраграм на ісландскай тэлебачанні, у якіх ён паказваў і распавядаў аб экспанатах Нацыянальнага музея ў гістарычным кантэксце. Гэтыя тэлеперадачы заваявалі вялікую ўвагу тэлегледачоў і зрабілі іх аўтара і вядучага адным з вядомых людзей у краіне.

Пачаўшы выбарчую кампанію 1968 г., значна саступаў свайму суперніку Гунару Тродсэну, Эльд'яўрд выйграў выбары з вынікам 65,6 %. У 1972 і 1976 гг. аўтаматычна пераабіраўся прэзідэнтам у сувязі з адсутнасцю іншых кандыдатаў. У 1980 г. адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах для таго, каб мець час скончыць свае навуковыя працы.

Пры Крысціяне Эльд'яўрне адбыўся самы значны знешнепалітычны крызіс з моманту абвяшчэньня незалежнасці — «трасковая вайна».

Сын — пісьменнік, дачка — аўтар і ілюстратар дзіцячых кніг.