Крыштаф Жыгімонт Пац
| Крыштаф Жыгімонт Пац | ||
Герб «Газдава» |
||
|
||
|---|---|---|
| з 1658 | ||
| Нараджэнне: | 1621 | |
| Смерць: | 10 студзеня 1684 | |
| Род: | Пацы | |
Крыштаф Жыгімонт ПАЦ (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харужы літоўскі (з 1646), падканцлер літоўскі (з 1656), вялікі канцлер літоўскі (з 1658). Магнат з роду Пацаў.
Жыццяпіс [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і Стэфана Паца. Вывучаўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У 1655 г. атрымаў ад караля Яна Казіміра ўзнагароду, за дыпламатычныя заслугі. Набліжаны да каралеўскага двара. З'яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі.
У 1658 г. атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.
У 1673 г. К. Ж. Пац дабіўся прызнання закона, паводле якога кожны трэці сейм павінны быў праходзіць у Гродне.
Памёр у 1684 г., нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у 8-мі гадовым узросце.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 144 с. ISBN 5-343-01637-5.