Крыштоф Патоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крыштаф Патоцкі)
Крыштоф Патоцкі
Krzysztof Potocki
Герб «Пілява»
Герб «Пілява»
Вялікі падчашы літоўскі
1661 — 1675
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл
Пераемнік Ян Кароль Дольскі

Нараджэнне каля 1600[1] ці 1600
Смерць 1675[1][2]
Род Патоцкія
Бацька Анджэй Патоцкі[d]
Маці Кацярына з Бучацкіх-Твароўскіх[d]
Жонка Алена з Валовічаў[d][3] і Альжбета з Раецкіх[d][4]
Дзеці няма
Веравызнанне кальвінізм

Крыштоф Патоцкі (каля 1600 — верасень або кастрычнік 1675) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з роду Патоцкіх, прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Польскім каралеўстве. Сын Андрэя Патоцкага, камянецкага кашталяна.

Праз шлюб з Аленай Валовіч набыў мястэчка Сідра ў Гарадзенскім павеце, мястэчкі Галоўчын, Новы Быхаў, сяло Тайманаў у Аршанскім павеце; меў вёску Здзітавец у Берасцейскім ваяводстве. У другім шлюбе жанаты з Альжбетай Раецкай (удава Аляксандра Халецкага і Гедэона Міхала Трызны).

Займаў дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім: чашнік у 16451646, падстолі ў 16461653, стольнік у 16531658, крайчы ў 16581661, падчашы з 1661, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1662 і 1673. Выбіраўся паслом на соймы.

Удзельнічаў у вайне з украінскімі казакамі, у Лоеўскай бітве 1649, у вайне з Расіяй 1654—1667 (кампаніі 16541655). Быў звязаны з Багуславам і Янушам Радзівіламі, але не падпісаў Кейданскі дагавор 1655. Вызнаваў кальвінізм.

Зноскі

  1. а б Krzysztof Potocki // MAK
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 292.
  3. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 84. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  4. Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1062. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]