Крыштаф Стэфан Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Стэфан Сапега
Krzysztof Stefan Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Староста лідскі
1614 — 1627
Папярэднік Аляксандр Галоўчынскі
Пераемнік Станіслаў Нарушэвіч

Нараджэнне 1590[1][2]
Смерць 9 красавіка 1627(1627-04-09)[3][2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Рыгор Іванавіч Сапега[2]
Маці Соф’я са Стравінскіх[d][2]
Жонка Ганна з Галоўчынскіх[d][4][1][…]
Дзеці Мікалай Крыштаф Сапега[5]
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дубраўляны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1621).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Разам са стрыечным братам Янам Станіславам вучыўся ў 1603—1605 гадах у езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе). Пасля вучыўся ў Вюрцбургу, Франкфурце, Парыжы.

Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. Быў паслом на соймы 1613 і 1616, а ў 1617 стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 атрымаў лідскае староства, у 1621 — мсціслаўскае. Таксама з 1621 быў вялікім літоўскім пісарам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі. Меў брата Аляксандра.

Ажаніўся у 1619 годзе з Ганнай Галоўчынскай (памерла ў 1643), дачкой мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Галоўчынскага. Меў сына Мікалая Крыштафа, польнага літоўскага пісара.

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 166. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 102. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  5. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]