Крэацыянізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гюстаў Дарэ. Стварэнне свету. З кнігі «Біблія ў гравюрах Гюстава Дарэ»

Крэацыянізм (ад лац.: Creatio, род. скл. creationis — тварэнне) — тэалагічная і светапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планета Зямля, а таксама свет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам.

Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да прэтэндуючых на навуковасць. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і неа-крэацыянісцкая канцэпцыя «Разумная задума» (англ.: Intelligent design), сцвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. Навуковай супольнасцю яны прызнаныя псеўданавуковымі канцэпцыямі, бо не адпавядаюць крытэрыям верыфіцыруемасці, прынцыпу Акама, а таксама супярэчаць навуковым дадзеным.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 531—532. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фундаменталісцкі младазямельны антыэвалюцыйны крэацыянізм
Тэістычная эвалюцыя (эвалюцыйны крэацыянізм)