Крэветкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крэветкі
Сапраўдныя крэветкі
Сапраўдныя крэветкі
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Падтып:

Ракападобныя

Атрад:

Дзесяціногія ракападобныя

Інфраатрад:

Крэветкі

Навуковая назва

Caridea Dana, 1852

ITIS   96106
NCBI   6694

Крэве́ткі сапраўдныя (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.

Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.

Даўжыня 2-30 см. Брушка значна даўжэйшае за галавагрудзі. Пярэднія ногі (2-3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Некаторыя крэветкі мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.

Кормяцца водарасцымі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Раздзельнаполыя.

Аб'екты промыслу і развядзення.