Крэмень
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крэмень — мінеральнае ўтварэнне, якое складаецца з кварцу і халцэдону, рэдка з апалу. Колер ад жоўта-шэрага да чорнага. Шырока распаўсюджаны ў выглядзе канкрэцый, жаўлакоў, пластоў, радзей лінзаў і пражылак сарод вапнякоў і пісчагой крэйды. Утвараецца пры дыягенезе асадкаў, катагенезе горных пародаў і выветрыванні.
У каменным веку выкарыстоўваўся чалавекам для вырабу прыладаў працы, наканечнікаў стрэлаў, пазней як крэсіва. Каля г.п. Краснасельскі (Ваўкавыскі раён) захаваліся старажытныя шахты па здабычы крэменю.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С. 536;
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X