Крэолы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
"Прыгожая крэолка", вокладка кан. XIX ст.

Крэолы (партуг. crioulo "мясцовы ўраджэнец") — тэрмін, які адносяць да ўраджэнцаў калоній.

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад традыцый пэўнай краіны обо мясцовасці можа мець наступныя значэнні:

Сацыяльная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін "крэолы" шырока выкарыстоўваўся ў еўрапейскай літаратуры і афіцыйных дакументах у XVI - XIX стст. Ён узнік у партугальскіх калоніях першапачаткова для вызначэння нашчадкаў першапасяленцаў партугальскага паходжання, якіх адрознівалі ад мясцовых тубыльцаў.

У Бразіліі і іспанскіх калоніях у Амерыцы крэолы з цягам часу склалі самастойны пласт насельніцтва, які меў прывілігірованы статус у адносінах да нашчадкаў індзейцаў і нават вызваленых рабоў, але знаходзіўся ніжэй за выхадцаў з Пірэнейскага паўвострава (пенінсуларэс). Яны складалі асноўную частку землеўладальнікаў, прадпрымальнікаў і адміністратараў калоній, аднак не маглі займаць вышэйшыя кіраўнічыя пасады, самастойна пераехаць у метраполію і г. д. На думку брытанскага даследчыка Бенедыкта Андэрсана, у выніку гэта прывяло да фарміравання асобнага мясцовага самавызначэння крэолаў, руху за незалежнасць ад метраполіі і стварэнню першых нацыянальных дзяржаў Лацінскай Амерыкі[1].

Паступова тэрмін "крэолы" пашыраўся. Так, у Луізіяне ў пач. XVIII ст. крэоламі першапачаткова называлі толькі белых ураджэнцаў іспанскага і французскага паходжання, а пазней і нашчадкаў ад сумесных шлюбаў з індзейцамі і неграмі[2]. На Алясцы крэоламі лічылі дзяцей ад шлюбаў рускіх каланістаў з індзейцамі, эскімосамі і алеўтамі. Да бюргераў Шры-Ланкі адносілі асабіста вольных нашчадкаў партугальскіх і галандскіх каланістаў, якія змешваліся з сінгаламі і таміламі. У такім разе крэолы адрозніваліся ад перасяленцаў з Еўропы нават знешне, хаця маглі быць роўнымі з імі з прававога пункту гледжання.

У рэчаіснасці, такія крэолы самі падзялялі сябе па паходжанню, і пачэснае становішча атрымоўвалі тыя, хто быў найменш звязаны з нееўрапейскім насельніцтвам. На Шры-Ланцы ў кан. XIX - пач. XX стст. бюргеры галандскага паходжання нават выступалі за спыненне далейшага расавага змешвання[3]. Яны атаясамлялі сябе больш з метраполіяй (у выпадку Шры-Ланкі кан. XIX - пач. XX стст. гэта былі нават не Нідэрланды, а Вялікабрытанія), чым з тубыльцамі. У Луізіяне, наадварот, атаесамленне з крэоламі набыло большую значнасць пасля далучэння да ЗША і імкнення луізіянцаў адасобіцца ад новых пасяленцаў[2]. Але і ў гэтым выпадку група французскіх крэолаў (нашчадкаў белых французскіх каланістаў) рэзка адасабляла сябе ад іншых крэолаў[4][5].

Канчатковым вынікам пашырэння тэрміна "крэолы" стала яго распаўсюджанне на нееўрапейскае насельніцтва, звычайна на нашчадкаў афрыканскіх рабоў (Гаіці, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Маўрыкій і г. д.). Гэта было абумоўлена стратай нашчадкамі рабоў эмацыянальнай сувязі з этнічнымі каранямі продкаў, згубай першаснай мовы на карысць крэольскай гаворкі, асновай якой заўсёды была мова метраполіі. У Ліберыі і Сьера-Леонэ да крэолаў адносілі вызваленых чарнаскурых рабоў з ЗША і брытанскіх калоній, якія стварылі ў XIX ст. у Заходняй Афрыцы свае паселішчы, але адрозніваліся па культуры і мове ад мясцовых племянных груп[6][7]. У будычым, гэта нават прыводзіла да вострых канфліктаў у барацьбе за ўладу і эканамічныя інтарэсы паміж крэоламі і тубыльцамі.

Крэольскія культуры[правіць | правіць зыходнік]

Крэольскія культуры ўзніклі ў працэсе, які мае назву крэалізацыя, - узаемнага ўзбагачэння культур у выніку запазычвання элементаў чужой культуры і стварэння на яе аснове новых форм[8]. Найлепш ён вывучаны на прыкладзе стварэння крэольскіх моў. Аднак крэалізацыя закранае і іншыя элементы культуры і вызначае асаблівасці штодзённага побыту, вядзення гаспадаркі, шлюбныя і сямейныя адносіны, сацыяльную структуру грамадства, мастацтва, рэлігійныя вераванні і г. д. Яны ўзнікаюць не проста ў выніку зліцця пэўных рыс двух або болей розных культур, але і ў выніку прыстасавання да мясцовага ладу жыцця, геаграфічных умоў, клімату, гістарычных абставінаў. Характэрны ў гэтым сэнсе крэольскія кухні. Яны адаптавалі традыцыі, што існавалі раней у Еўропе, Афрыцы або непасрэдна ў калоніі да новых інгрыдыентаў ежы, іх падачы і ўжыванню. Так, на Ямайцы першыя каланісты з Іспаніі яўрэйскага паходжання ўвялі звычай шырокага ўжывання розных рыбных страў і прыгатавання падлівак на аснове воцату. Гэта былі шырока распаўсюджаныя і танныя прадукты, якія не трэба было завозіць з Еўропы. Брытанскія каланісты прынеслі звычай ужывання мяса, але яно багата запраўлялася перцам, што не звычайна для брытанскай кулінарыі, затое адлюстроўвае прыстасаванасць захавання харчу ў спякотным трапічным клімаце. Нарэшце, азіяцкія традыцыі леглі ў аснову ўжывання вялікай колькасці гародніны і спецый. Звычай есці хлеб несумненна мае еўрапейскія карані, але на Ямайцы хлеб пякуць не толькі з жыта і пшаніцы, але з кукурузы, якая паходзіць з Амерыкі, і клубняплодаў, што больш адпавядае афрыканскай кухне[9].

Надзвычай яркімі прыкладамі крэалізацыі з'яўляюцца вядомыя лацінаамерыканскія карнавалы, некаторыя танцы (сальса, танга, ламбада і інш.), музыка (джаз, каліпса, ска, рэгі і інш.) і элементы вопраткі (капелюшы-панамы, стрынгі, понча і інш.).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]