Крэпасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Brockhaus and Efron Encyclopedic Dictionary b32 897-0.jpg

Крэ́пасць (старабел. крѣпость; гл. тэрмін) — умацаваны пункт або горад, які мае сталы гарнізон, узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай аблогі. Адрозніваюцца сухапутныя і марскія.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасці, як іх разглядае ваенная справа, з'явіліся ў старажытнасці, хаця архітэктоніка і лічыць крэпасцямі толькі збудаванні новага часу[2]. Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У 16—17 ст., з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца бастыёнамі. Са з'яўленнем масавых армій канца 18 — пач. 19 ст. крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі фартоў. З канца 19 ст. у будове крэпасцяў ужываюць бетон і бранявыя канструкцыі.

На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тыс.ч., у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля 1-й сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца ўмацаванымі лініямі і ўмацаванымі раёнамі.

Тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Слова «крѣпость» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з'явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сяр. 16 ст. і ўжывалася яшчэ ў сяр. 17 ст.[3] У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «город» і «острог» з 17 ст.[4]

З 1990-х гг. пэўная частка аўтараў у беларускай гістарыяграфіі, відаць, па прыкладзе М. Ткачова[5], спрабуе ўвесці ў абарот тэрмін «фартэцыя» на замену тэрміну «крэпасць», які, відаць, лічаць «рускім».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. М. А. Ткачоў. Крэпасць // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.161, ВЭС-83.
  2. Паводле звестак з: Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.
  3. Напрыклад, «крѣпость црьска» у Сымона Буднага, «вольно было королевскому величеству… городы и крѣпости дѣлати» (1637) у «Акты, относящиеся к истории Западной Росии», V, 36. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т.16, С.114.
  4. Яковлев. История крепостей.
  5. Гл. Ткачоў, Цярохін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №1, 1973; тэрміналогія ў 1-м выд. «Замкі Беларусі» і

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.374
  • Mesqui, Jean (1997). Chateaux-forts et fortifications en France. Paris: Flammarion. ISBN 2-08-012271-1.
  • Monreal Y Tejada, Luis (1999). Medieval Castles of Spain (English ed.). Konemann. ISBN 3-8290-2221-2.
  • Morris, Marc (2004). Castle: A History of the Buildings that Shaped Medieval Britain. London: Channel Four Books. ISBN 0-7522-1536-1.
  • Pounds, N. J. G. (1994). The Medieval Castle in England and Wales: A Social and Political History. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45828-5.