Слаявішча ліставатае, складаецца з адной або некалькіх прыціснутых або прыўздыбленых да субстрату лістападобных пласцінак і лускавінак, з часцей жаўтлявай або чырванавата-аранжавай верхняй паверхняй, ад гідраксіду калію робіцца ярка-чырвонай. Ніжняя паверхня пакрыта кароткімі рызоідамі, светла-карычневага або бялёсага колеру.
Характэрны колер надае лішайнікам асаблівае рэчыва - парыецін, якое ў выглядзе крышталёў пакрывае верхні пласт. Ніжні бескаляровы або з нешматлікімі парыецінавымі крышталямі.
Эпітэцый жаўтлявы, ад KOH робіцца ярка-чырвоным. Тэцый і гіпатэцый бясколерныя.