Ксенафан
| Ксенафа́н Калафо́нскі | |
| Ξενοφάνης ὁ Κολοφώνιος | |
Бюст Ксенафана |
|
| Дата нараджэння: |
каля 570 г. да н.э. |
|---|---|
| Дата смерці: |
каля 475 г. да н.э. |
| Школа/традыцыя: | |
Ксенафан Калафонскі (стар.-грэч. Ξενοφάνης ὁ Κολοφώνιος, лац.: Xenophanēs Colophōnius; 580/577 да н. э., Калафон, Малая Азія - 485/490 да н. э., Элея, Паўднёвая Італія) — старажытнагрэчаскі вандроўны паэт і філосаф. Заснавальнік элейскай школы.
Нарадзіўся ў Калафоне, які пакінуў пасля заваявання яго персамі, і вёў жыццё вандроўніка на працягу 67 гадоў. Выкладаў свае погляды ў палемічных вершах. Яго вучнямі былі Парменід, Зянон Элейскі, Меліс, Эмпедокл. Развіў вучэнне аб адзіным богу як абстрактнай істоце, якая «ўсёй сваёй сутнасцю... бачыць, мысліць, чуе», сілай свайго розуму ўсё ўзрушвае, знаходзіцца ў вечным стане нерухомасці; бог — гэта нешта адзінае, нязменнае, вечнае, шарападобнае. У сувязі з гэтым крытыкаваў ўяўленні прыхільнікаў антрапамарфізму (Гамер, Гесіёд) аб старажытнагрэчаскіх багах, лічыў, што яны скажаюць прыроду багоў, калі прыпісваюць ім усё тое, што ёсць у людзей несумленнага і ганебнага. Асновай быцця лічыў зямлю і ваду.
[правіць] Літаратура
- Елсукоў А. Ксенафан // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Diels H., Kranz W. (Hrsg.). Die Fragmente der Versokratiker. Berlin, 1951. Bd 1.
| Філосафы / Антычныя філосафы / Дасакратыкі | |
|---|---|
| Прадфіласофская традыцыя | |
| Мілецкая школа | |
| Піфагарэйцы | |
| Элеаты |
Ксенафан · Парменід · Зянон Элейскі · Меліс |
| Атамісты | |
| Сафісты | |
| Па-за школамі | |