Куарэнта-Касас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічны помнік Куарента-Касас

Куарэнта-Касас, ісп.: Cuarenta Casas, літар. «сорак хат» — археалагічны помнік, размешчаны ў 336 км на паўночны ўсход ад сталіцы мексіканскага штата Чыўаўа. У гэтай зоне выяўлена мноства пячор з абсталяваным ўнутны іх жыллём старажытных пуэбла. З гэтых пячор найбольшую вядомасць атрымала Пячора вокнаў (ісп.: Cueva de las Ventanas).

Назва «сарок хат» паходзіць ад памылкі канкістадораў, якія меркавалі, што адносна невялікая колькасць пячор адпавядае колькасці жылля, якое размяшчалася ў іх.

Жыллё Куарэнта-Касас было збудавана ў позні перыяд Пакімэ — субкультуры ў складзе культуры Магаён (1205—1260 гг. н. э.), калі яна перажывала свой росквіт. Тым часам зона Куарэнта-Касас выкарыстоўвалася як месца сустрэчы для гандляроў культуры Пакімэ, чые гандлёвыя маршруты распасціраліся ад узбярэжжа Ціхага акіяна да Каліфарнійскага заліва. Мяркуецца, што паселішча Куарэнта-Касас было заснавана для абароны гандлёвых дарог культуры Пакімэ.

Паселішча прыходзіць у заняпад каля 1340 г. да н. э. — магчыма, паселішча было разбурана праціўнікам (пра прычыны заняпаду культур старажытных пуэбла гл. у артыкулах анасазі, магаён і інш.) З заняпадам Пакімэ перасталі выкарыстоўвацца і гандлёвыя шляхі, і мясцовыя жыхары перайшлі да больш прымітыўнага ладу жыцця. Тым не менш, перыядычна пячоры выкарыстоўваліся для цырыманіяльных мэт.

Да часу прыбыцця еўрапейцаў пячоры засяляла мясцовае племя, якое называла сябе ховас (Jovas). Да цяперашняга часу гэта племя знікла.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]