Кубак Мальты па снукеры 2006

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кубак Мальты па снукеру 2006)
Кубак Мальты 2006
Сезон 2005/2006
Тэрміны 30 студзеня — 5 лютага 2006
Арэна Канферэнцыйны цэнтр Хілтан
Горад Партамаза
Краіна Мальта
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £118,500
Прызавыя пераможцы £18,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Фіналіст Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Лік 9:8
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 142 (Стывен Хендры)
←2005Кубак Мальты2007→

Кубак Мальты 2006 (англ.: Malta Cup 2006) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 студзеня па 5 лютага 2006 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 15-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £118,500, з якіх £18,000 атрымаў пераможца.

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Мальты 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.