Кубак Мальты па снукеры 2007

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кубак Мальты па снукеру 2007)
Кубак Мальты 2007
Сезон 2006/2007
Тэрміны 28 студзеня — 4 лютага 2007
Арэна Канферэнцыйны цэнтр Хілтан
Горад Партамаза
Краіна Мальта
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Мінулы чэмпіён Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Уэльса Раян Дэй
Лік 9:4
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 136 (Энтані Хэмілтан)
←2006Кубак Мальты2008→

Кубак Мальты 2007 (англ.: Malta Cup 2007) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 студзеня па 4 лютага 2007 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 14-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі.

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Мальты 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, фармат якога прадугледжваў наяўнасць групавога раунда, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў плэй-оф былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.