Кубанскія казакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубанскія казакі на марцы Расіі

Кубанскія казакі (руск.: Кубанскія кaзаки, укр.: Кубанські казакі) або кубанцы — казакі, якія жывуць у Кубанскай вобласці Расіі. Большасць кубанскіх казакоў — нашчадкі двух асноўных груп, якія пасяліліся ў заходняй частцы Паўночнага Каўказа падчас Каўказскіх войн ў канцы 18 стагоддзя. Заходняя частка тэрыторыі (Таманскі паўвостраў і прылеглая вобласць на паўночны ўсход) з 1792 года была занята Чарнаморскім казацкім войскам, якія першапачаткова былі запарожскімі казакамі Украіны. Усходняя і паўднёва-ўсходняя частка войска раней у вядзенні хаперскіх і кубанскіх палкоў Каўказкага лінейнага казацкага войска, якія перасяліўся з Дона ў 1777 годзе.

Кубанскае казацкае войска — адміністрацыйная і ваенная адзінка кубанскіх казакоў, была ўтворана ў 1860 годзе і праіснавала да 1918 года. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі, Кубанскія казакі абвясцілі Кубанскую Народную Рэспубліку, і гралі вядучую ролю ў паўднёвым тэатры канфлікту. Падчас Другой сусветнай вайна, казакі ваявалі як на баку Чырвонай Арміі, дык і вермахта. Сучаснае Кубанскае казацкае войска было адноўлена ў 1990 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]