Кукенойскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кукейноскае княства)
Княства
Кукейнойскае княства
Варыяцыі тэрыторыі княства па розных гістарычных картах
Варыяцыі тэрыторыі княства па розных гістарычных картах
< 
 >

Сталіца Кукейнос
Мова(ы) Латгальская, селонская, земгальская
Афіцыйная мова Латгальская мова, Selonian[d] і Semigallian[d]
Рэлігія Праваслаўе/Балтыйскае язычніцтва
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Ізяславічы Полацкія
Князь кукенойскі
 • 12031208 Вячка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кукейноскае княства (лац.: Terra Kukonois, ням.: Fürstentum Kokenhusen) — удзельнае княства Полацкай зямлі ў ХІІ—ХІІІ стст., сталіца — горад Кукенойс (цяпер пас. Кокнесэ, Латвія).

Асноўная крыніца па гісторыі княства «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. У пачатку ХІІІ ст. ва ўладанні князя Вячкі, васала князя полацкага, дакладныя межы княства, а таксама час заснавання невядомыя.

Не атрымаўшы дапамогі ад полацкага сюзерэна, у 1205 годзе, Вячка перадаў палову (ці іншую частку) княства рыжскаму біскупу Альбрэхту фон Буксгеўдэну і атрымаў назад частку ў лен з абяцаннем абароны ад літоўцаў. У 1208 годзе Вячка спаліў Кукенойс і сышоў на Русь, тэрыторыя княства была цалкам занятая біскупам і ордэнам[1], але правы на яе яшчэ працяглы час заставаліся няпэўнымі.

Зноскі

  1. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — С. 123—127.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]