Кукуруза, род

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кукуруза
Suikermais.jpg
Кукуруза цукровая (Zea mays).
Група квітнеючых раслін.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zea L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   42268
NCBI   4575
EOL   108049
GRIN   g:13020
IPNI   19280-1

Кукуру́за (лац.: Zea) — род раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), да якога адносяць шэсць відаў[3]. Аднак, у культуры род прадстаўлены адзіным відам Zea mays, які вырошчваюць па ўсяму свету ў прамысловых маштабах. Гэты від з'яўляецца каштоўнай харчовай, кармавой і тэхнічнай культурай.


Zea mays - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-283.jpg

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра развітой каранёвай сістэмай. На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Сцябло прамастаячае, да 7 см у дыяметры, без паражніны ўнутры (у адрозненне ад большасці іншых траў).

Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, да 10 см шырынёй і 1 м даўжынёй].

Каласкі з тычачкавымі і песцічнымі кветкамі сабраны ў розныя суквецці або ў асобных частках аднаго суквецця. Тычачкавыя кветкі сабраны па два ў каласкі, адзін з іх амаль сядзячы, другі на ножцы, каласкі сабраны ў зверху мяцёлку. Каласкі з песцічнымі кветкамі сядзяць шэрагамі з 6-16 кветак на тоўстай, мясістай восі катаха, якая выходзіць у сярэдняй частцы сцябла з пазух лісця. Песцік доўгі, ніткападобны, на канцы двухлопасцевы. Падчас квіцення песцікі ўсіх каласкоў звешваюцца ў выглядзе пучка з похвавых лісцеў, якія акружаюць катах.

Плод — зярноўка.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Уся кукуруза, якая культывуецца, як сельскагаспадарчае расліна, адносіцца менавіта да падвіду Zea mays subsp. mays; часам гэты падвід вызначаюць як асобны від Zea saccharata Sturtev

Zea mays «fraise» — Тулузскі музеум
Zea mays 'Oaxacan Green' — Тулузскі музеум

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. The Plant List: Zea

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]