Культура Лас-Вегас
Культура Лас-Вегас — комплекс паселішчаў позняга плейстацэну і галацэну ўздоўж узбярэжжа сучаснага Эквадора, якая ўзнікла паміж 8000 да н. э. і 4600 да н. э. Культура Лас-Вегас уяўляе сабой «ранюю аселую адаптацыю да экалагічна складанага прыбярэжнага асяроддзя».[1]
31 археалагічны помнік дадзенай культуры быў выяўлены на эквадорскім паўвостраве Санта-Элена — біялагічна складаным трапічным экатоне. Датаванне пацверджана радыёвуглеродным аналізам.[2]
Людзі культуры Лас-Вегас займаліся паляваннем і збіральніцтвам, а акрамя таго, валодалі прымітыўнымі тэхналогіямі сельскай гаспадаркі. Былі выяўленыя касцяныя іголкі і лапатка, якія маглі выкарыстоўвацца для вырабу сетак або тканін, а таксама розныя прылады і ёмістасці з ракавін; мяркуецца, што выкарыстоўваліся і такія матэрыялы, як драўніна, бамбук, галлё і кара.[3]
Хоць на ўзбярэжжы Эквадора муміі не былі выяўленыя, жыхары культуры Лас-Вегас былі падобныя на прадстаўнікоў сучаснай ім культуры Чынчора на паўночным узбярэжжы Чылі, ад якой захаваліся муміі.
Зноскі
- ↑ Stothert, Karen E. (July 1985). "The Preceramic Las Vegas Culture of Coastal Ecuador". American Antiquity 50 (3): 613–637. doi:.
- ↑ Stothert, Karen E.; Dolores R. Piperno, Thomas C. Andres (Fall 2004). "New Evidence of Early Holocene Agriculture from the Coast of Ecuador: A Multidisciplinary Approach". Culture & Agriculture 24 (2): 31–41. doi:.
- ↑ Bryan, Alan L. Chapter 2: The Original Peopling of Latin America. General History of Latin America. UNESCO (2000). Праверана 16 мая 2007.
Літаратура [правіць]
- Башилов В. А., Проблемы археологии и древней истории стран Латинской Америки. М., Наука, 1990 г.
| Андскія культуры | ||
|---|---|---|
| Балівія | Аймара — Ванкарані — Мольё — Тыўанака — Чанэ — Чырыпа | |
| Калумбія | Ілама — Ётока — Каліма — Кімбая — Купісніке — Нарыньё — Сан-Агусцін — Тайрона — Т'ерадэнтра — Тумака-Ла-Таліта — Чыбча — Эль-Абра | |
| Перу | Археалагічныя помнікі Перу — Дакалумбава храналогія Перу — Акарай — Вікус — Віру — Ліма — Мочэ (Мачыка) — Наска — Нортэ-Чыка — Паракас — Рекуай — Салінар — Сікан (Ламбаеке) — Тальян — Уары — Чавін — Чанка — Чанкай — Чачапоя — Чыму — Чынча — Чынчора — Чырыбая | |
| Эквадор | Вальдзівія — Каньяры — Лас-Вегас — Мантэньё-Гуанкавілька — Мілагра-Кеведа — Нарыньё — Ла-Таліта — Чарэра | |
| Гл. таксама: Дакалумбавы цывілізацыі — Інкі — Індзейскія мовы Паўднёвай Амерыкі — Патагонскія культуры | ||