Кулікоўская бітва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангола-татарская няволя
«Кулікоўская бітва» Адольф Іван (1859)
Дата 8 верасня 1380
Месца Кулікова поле (Тульская вобласць)
Вынік Перамога масквічоў і іх саюзнікаў
Праціўнікі
Маскоўскае княства
Ніжагародска-Суздальскае княства
Цвярское княства
Смаленскае княства
Залатая Арда
Сілы бакоў
40—70 тыс.[1] 90 [2] – 150 тыс.[3]
Страты
да 20 тыс.[4] 8/9 усяго войска[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кулікоўская бітва[6] (Мамаева ці Данское пабоішча) — бітва войск княстваў паўночна-усходняй Русі супраць ардынцаў 8 верасня 1380 года (лета 6888 ад стварэння свету) на Куліковым полі паміж Донам, Непрадвай і Красівай Мечай, цяпер на тэрыторыі Кімаўскага і Куркінскага раёнаў Тульскай вобласці, на плошчы каля 10 км².

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1360-х гадоў татарскі цемнік палавецкага паходжання Мамай, захапіў уладу ў Залатой Ардзе. Па законах толькі чынгісід (нашчадак Чынгісхана) мог насіць тытул хана, таму Мамай абвясціў ханам свайго стаўленніка Абдулу. Большасць татарскай знаці і васалаў Залатой Арды не прызнала яго, і фактычна пад уладай Мамая заставалася толькі заходняя частка Залатой Арды.

У 1377 Тахтамыш, пры падтрымцы Цімура распачаў заваяванне Залатой Арды. У гэтых умовах Маскоўскія князі выступілі на баку Чынгісідаў Тахтамыша, і не прызналі ўлады Мамая.

Заўвагі адносна колькасці войскаў[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дадзеныя па колькасці войскаў, якія ўдзельнічалі ў бітве, вельмі разыходзяцца.

Рускі гісторык Сяргей Салаўёў у сваёй працы «Гісторыя Расіі са старажытных часоў» (18511879) указвае наступную колькасць маскоўскіх войскаў: 400 тысяч, хоць і адзначае пры гэтым, што «гісторык і не мае абавязку прымаць літаральна апошнія паказанні»[7].

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя вызначае колькасць войскаў Мамая да 100—150 тыс. чалавек і да 100—150 тыс. чалавек на баку маскоўскага княства[8].

Савецкі ваенны гісторык Яўген Разін ацаніў агульную колькасць насельніцтва Маскоўскага княства ў канцы XIV-га стагоддзя ў 250—300 тыс. жыхароў, лічыў 10 % мабілізацыйнае напружанне і, адпаведна, колькасць войска ў 25-30 тысяч воінаў ад Маскоўскага княства і 25-30 тыс. ад саюзнікаў (разам 50-60 тыс.) малаверагоднай[9].

Савецкі археолаг Анатоль Кірпічнікаў у працы «Кулікоўская бітва» шляхам даследавання аналагічных па маштабам бітваў Сярэднявечча вызначыў, што ў сярэднім на кожныя 500 метраў фронту магло прыпадаць не больш за 3-5 тыс. воінаў з кожнага боку[10].

Сучасныя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Метадамі палеагеаграфіі ўстаноўлена, што памер свабоднай ад лесу часткі Кулікоўскага поля складаў каля 2 км². — да 1-га км. у шырыню, да 2-х у даўжыню. Для параўнання — плошча поля Грунвальдскай бітвы складала каля 4 км², і на ім размясцілася 66 тысячнае войска: 27 тысяч Тэўтонскага ордэна — у дзве лініі фронтам у 2.5 км і 39 тысяч аб’яднанага польска-літоўска-рускага — у тры лініі фронтам у 2—2,5 км.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паражэння, Мамай, разам з рэшткамі войска, адышоў на землі Крымскага ханства і Вялікага Княства Літоўскага. Яго сын, нашчадак Чынгісхана па маці, прыняў падданства вялікага князя літоўскага, праваслаўную веру і тытул князя Глінскага разам з горадам-крэпасцю Глінск у сучаснай Палтаўскай вобласці. Сярод яго нашчадкаў сустракаем Івана Грознага (таксама быў нашчадкам Дзмітрыя Данскога), а таксама першых казачых атаманаў Запарожскай Сечы.

Зноскі

  1. Арсеньев Б. В. Москва и Куликовская битва. 1380 год. - М.:АНО ИЦ "Москвоведение", ОАО "Московские учебники", 2005. - 384 с.: ил. - (Москва в защите Отечества) ISBN 5-7853-0532-1
  2. Ганс Уберсбергер: Ежегодник по истории Восточной Европы (Hans Uebersberger: Jahrbuch für Geschichte Osteuropas). - Мюнхен., 1984. - стр. 473 (нем.)
  3. Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.
  4. Зыходзячы з даных пра колькасць у 50-60 тыс. і звестках пра 40-50 тыс.выжылых
  5. «Задонщина»
  6. Назву «Кулікоўская бітва» ўпершыню выкарыстаў М. М. Карамзін [1] Архівавана 21 верасня 2013.
  7. http://az.lib.ru/s/solowxew_sergej_mihajlowich/text_1030.shtml
  8. http://www.oval.ru/enc/38038.html
  9. http://militera.lib.ru/science/razin_ea/2/06.html
  10. http://lib.metromir.ru/book38764 Архівавана 14 снежня 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]