Купалаўскія чытанні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Купалаўскія чытанні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафесійны форум для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства.

Першай навуковай купалаўскай канферэнцыяй лічыцца вечар, прысвечаны саракагоддзю з дня нараджэння паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 19 сакавіка 1922 года [1].

Правядзенне рэгулярных купалаўскіх чытанняў было распачатае ўжо пасля смерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытанні ладзіліся ў музеі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].

Міжнародныя купалаўскія чытанні[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзення Міжнародных купалаўскіх чытанняў як міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Пачынаючы з 1996 года, сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы з’яўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Германіі. Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.


Нумар Год правядзення Тэма чытанняў
I 1995 «Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні»
II 1996 «Янка Купала і „Наша Ніва“» [4]
III   1997   «Янкі Купала — публіцыст» [5]
IV 1998 «Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6][7]
V 2000 «Ад тутэйшасці да нацыянальнасці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання»[8][9]
VI 2002 «Янкі Купала і еўрапейскі літаратурны працэс»[10]
VII 2004 «Нараджэнне класіка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасці Янкі Купалы»[11]
VIII 2007 «Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[11][12][13]
IX 2009 «Творчасць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны феномен»[14][15][16][17]
X 2012 запланаваныя[18]

Купалаўскія чытанні ў Гродне[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Мінска традыцыю купалаўскіх чытанняў здаўна падтрымлівае Гродна. У Гродзенскім педагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадах купалаўскія чытанні праводзіліся штогод.

Пасля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы як навуковая канферэнцыя, якая раз на два гады збірае купалазнаўцаў у Гродна[19]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытанні прайшлі ў Гродна ў лютым 2010 года[20].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Купалаўскія навуковыя канферэнцыі і чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
  2. Літаратурныя музеі Беларусі Архівавана 7 мая 2008.
  3. Наша Ніва, 26 чэрвеня 2007 года(недаступная спасылка)
  4. Праграма чытанняў Архівавана 10 сакавіка 2016.
  5. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  6. Янка Купала і Адам Міцкевіч: з Купалаўскіх мясцін: рэцэнзыя Архівавана 2 мая 2008.
  7. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  8. Абвестка аб канферэнцыі Архівавана 22 чэрвеня 2008.
  9. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  10. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  11. а б Артыкул у газеце «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2007 года// nashaniva.by(недаступная спасылка)
  12. Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  13. Матэрыялы канферэнцыі // Каталог ЦНБ АН Беларусі Архівавана 1 красавіка 2022.
  14. IX Міжнародныя Купалаўскія чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
  15. Абвестка аб IX Купалаўскіх чытаннях на радыёстанцыі «Беларусь»(недаступная спасылка)
  16. У Мінску — Купалаўскія чытанні (фотарэпартаж)// racyja.com(недаступная спасылка)
  17. Хто спадчыннікі Купалы?//газета «Культура»
  18. Беларусь шырока адзначыць 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы // Культагляд(недаступная спасылка)
  19. Янка Купала і Гродна // «Наша Ніва», 17 сакавіка 2010 года(недаступная спасылка)
  20. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася VIII навуковая канферэнцыя «Рэспубліканскія купалаўскія чытанні»(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка «Жалейка». Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. — 92 с.
  • Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас, В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
  • Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас, В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
  • Янка Купала — публіцыст: III Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
  • Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Міжнародныя купалаўскія чытанні, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Міцкевіча. З Купалаўскіх мясьцін: II Міжнародныя ракаўскія чытанні, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
  • Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
  • Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 ліпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
  • Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
  • Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Гродна / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Гродна, 1999.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Гродна / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2000.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Гродна / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2002.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2007.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2009.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]