Купал Узнясення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Купал Узнясення

Купал Узнясення, Куба́т аль-Мірадж (араб.: قبة المعراج, англ.: Qubbat al-Miraj) — манумент (не мячэць) на Храмавай гары ў Іерусаліме, побач з мячэццю Аль-Акса. Пабудаваны ў памяць пра ўзнясенне прарока Мухамеда на нябёсы, у суправаджэнні ангела Джабраіля, якое адбылося ў 619 годзе. Размешчаны на поўнач ад Купала Скалы (Куба́т ас-Сахра)[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Час першай пабудовы купала прыблізна вызначаецца эпохай амеядаў ці абасідаў (яго згадваюць у 903 годзе Ібн аль-Факіх і ў 985 годзе Аль-Мукадасі) у ліку двух «малых купалаў», нароўні з Купалам Прарока (Кубат Джыбрыль). Купал Узнясення, які існуе цяпер, пабудаваў пры аюбідах у 1200 годзе губернатар Іерусаліма англ.: Izz ad-Din az-Zanjili, выкарыстоўваўшы для гэтага матэрыял з разбуранай пабудовы крыжакоў.[2]

Адзначаецца, што Купал Узнясення капіруе ўвянчаную купалам капліцу, раней пабудаваную крыжакамі на месцы ўзнясення Ісуса Хрыста[3].

Зноскі

Каардынаты: 31°46′41.58″ пн. ш. 35°14′05.96″ у. д. / 31.778217° пн. ш. 35.234989° у. д. (G) (O) (Я)

Шаблон:Jerusalem-stub

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.