Купена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Купена
Polygonatum.JPG
Купена шматкветкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonatum Mill.

Даччыныя таксоны
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   43005
NCBI   16195
EOL   33609
GRIN   g:9709
IPNI   24672

Купена, або Саламонава пячатка[3] (Polygonátum) — род раслін сямейства спаржавых. Відаў (па розных падліках) ад 30 да 50.

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»), Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках. Плод — ягада.

Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: купена духмяная (народныя назвы: зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і купена шматкветная. Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Напісанне Купена, Саламонава пячатка у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9старонкі=35. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.