З пляцоўкі Вікіпедыя.
Купкоўка[3] (Daćtylis) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae), распаўсюджаныя ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 2 віды: Купкоўка зборная (народная назва: псіўлюй) і купкоўка шматшлюбная.
Добра расце на друзлых ўрадлівых глебах, не любіць празмернага ўвільгатнення. Расце па берагах рэк, на лугах, па абочынах дарог, некаторыя віды сустракаюцца ў цяністых лясах.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Напісанне Купкоўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.37