Купідон, спадарожнік Урана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Купідон
спадарожнік Урана
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік

М. Шоўолтэр, Дж. Лісаўэр

Дата адкрыцця

25 жніўня 2003

Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось

74 392 км

Эксцэнтрысітэт

0,0013

Перыяд абарачэння

0,618 д

Нахіл арбіты

0,1° (да экватара Урана)

Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр

~18 км[1] (адзнака)

Плошча паверхні

~1000 км² (адзнака)

Маса

~3,8×1015 кг (адзнака)

Шчыльнасць

~1,3 г/см³ (меркавана)

Паскарэнне вольнага падзення

~0,0031 м/с² (адзнака)

Перыяд вярчэння вакол сваёй восі

сінхранізаваны

Альбеда

0,07 (меркавана)

Тэмпература паверхні

~64 К (адзнака)

Атмасфера

адсутнічае

Купідон (англ.: Cupid) — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 2. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Ціман Афінскі». Таксама пазначаецца як Уран XXVII.

Купідон з'яўляецца найменшым з вядомых блізкіх спадарожнікаў Урана, як мяркуецца, каля 18 км у дыяметры. Малы памер і цёмная паверхню робяць яго занадта цьмяным, з-за чаго ён не быў выяўлены «Вояджэрам-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе.

Арбіта Купідона пралягае ўсяго толькі ў 863 км ад арбіты больш буйнога спадарожніка, Белінды. Цікава, што ў адрозненне ад Маб і Пердыты, арбіта Купідона, верагодна, не падпадае пад абурэнні.

Купідон належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]