Курапатка белая

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Курапатка белая
Lagopus lagopus

КУРАПА́ТКА БЕ́ЛАЯ, пардва (лац.: Lagopus lagopus) — птушка атраду курыных, блізкі сваяк фазана.

Змест

[правіць] Апісанне

Птушка сярэдняй велічыні, маса 650-750 г. Ярка выражаны сезонны і, у меньшай ступені, полавы дымарфізм: у самца 4, а ў самкі 3 сезонныя ўбранні за год. Зімой абедзве птушкі маюць белае апярэнне. Вясной у самцоў тулава, крылы і хвост белыя, а галава, шыя і валляк - каштанава-рыжыя. Самка пасля зімы адразу прымае летняе ўбранне, якое, як і ў самца, летам мае рыжаватыя, жаўтаватыя і бураватыя таны, прычым афарбоўка самкі больш бледная. Восенню афарбоўка самца і самкі амаль аднолькавая - на фоне летняга ўбрання паяўляюцца ярка-рыжыя пёры.

Шлюбныя гульні пачынаюцца пасля паяўлення праталін. Гнёзды робіць на мохавых купінах, часта схаваны пад галінкамі багуну або іншых балотных раслін. У кладцы 8-12 яек памерамі 42,7 x 30,8 мм, бледна жоўтых з карычневымі і бураватымі плямінкамі і крапінкамі. Лётны маладняк - у сярэдзіне чэрвеня, дасягае вагі дарослых птушак у пачатку верасня. Зімой корміцца пупышкамі і парасткамі вярбы і бярозы, вясной, летам і восенню - лісцем падбелу, талакнянкі, багнаўкі і чарніц.

[правіць] Пашырэнне

Арэал віду цыркумпалярны. Уключае тундры Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, прасціраецца на поўдзень у зону лясоў, лесастэпы, да гор Паўночнага Казахстана і Манголіі ў Азіі і да Канады ўключна ў Амерыцы.

У 18-19 ст. арэал уключаў лесастэпавыя раёны Украіны. Да 1930-х гг. паўднёвая мяжа пашырэння віду праходзіла ўжо па тэрыторыі Беларусі, пазней перамясцілася яшчэ далей на поўнач. Нешматлікія яе сустрэчы на Беларусі ў пачатку 1980-х гг. адносяцца да раёнаў мінулага пражывання. Месцы пражывання: вярховыя балоты з нізкарослай (3-4 м) сасной і рэдкім дамешкам бярозы.

[правіць] У беларускай кухні

Да сярэдзіны XIX ст. звычайная птушка, у Рэчы Паспалітай лічылася адмыслова беларускім далікатэсам. Лавілі пераважна “колам” (сілом).

Мяса вельмі смачнае, цёмнае, з характэрным смакам. Маладых птушак (маюць жоўтыя ножкі і чорную дзюбу) можна запякаць, ужо на наступны дзень пасля здабычы, абгарнуўшы тонкімі скрылікамі сала або шпіку. Старэйшых (маюць шэрыя ножкі і белую дзюбу) трэба абавязкова некалькі дзён вытрымліваць у пер'і. Іх лепей тушыць (асабліва ў капусце, а таксама ў смятане, віне, парэчкавым або апельсінавым соусе і г.д.). Абскубаных і вытрыбушаных курапатак трэба мыць старанна, але хутка, бо вада “вымывае” смак. Запякаць трэба на моцным агні, але не даўжэй за 30 – 40 хвілін. Паляпшае смак курапатак пучок мускатнага шалфею, які выдаляюць пасля запякання. Курапатак фаршыравалі свінінай, вантробамі, зялёным гарошкам. Адным з далікатэсаў шляхецкай кулінарыі лічыліся курапатка “ў снезе” (г.зн. запечаныя ў пенцы з яечных бялкоў).

[правіць] Ахова

З 1925 здабыча віду на Беларусі забаронена паляўнічым заканадаўствам. Белая курапатка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Курапатка белая // Праект "Наша ежа"

[правіць] У Сеціве

Commons

Артыкул з Чырвонай кнігі Беларусі (2-е выд) на slounik.org