Шэрая курапатка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Курапатка шэрая)
Шэрая курапатка

Самец і самка шэрай курапаткі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perdix perdix Linnaeus, 1758

Падвіды
Гл. тэкст
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175915
NCBI  9052
EOL  1049240
FW  365976

Шэрая курапатка (Perdix perdix) — шырока распаўсюджаны від з роду курапатак. Цяжка адрозны ад іншага віду, барадатай курапаткі. Аб’ект палявання.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі віду — сярэдняй велічыні курапаткі. Даўжыня цела 28-35 см, размах крылаў 45-55 см.

Дзюба і ногі цёмнага колеру. Верхняя частка апярэння рабая, карычневага колеру, бакі і хвост рудыя. Шпоры на нагах адсутнічаюць. Палавыя адрозненні зводзяцца толькі да таго, што самкі афарбаваныя крыху святлей. Каштанавага колеру пляма на грудзях больш выразная ў самцоў і адсутнічае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя пёры ржавага колеру.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы і цэнтральна-паўднёвай часткі Пірэнейскага паўвострава), Малая Азія, Цэнтральная Азія. Насяляе палі (ахвотней з групамі кустоў на межах), лугі і ўзгоркі з высокай расліннасцю, стэпы і лесастэпы, маладыя лясы (5-15 гадоў), дзюны, берагі рэк і азёр. На Каўказе пранікае далінамі ў горы да вышыні каля 2700 м. На Беларусі звычайны аселы і часам качуючы від, але з вельмі зменлівай колькасцю па гадах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў ямцы, высланай сухой травой і лісцем (спарадычна пер’ем самкі) у выглядзе правільнага паўшар’я, схаванае сярод раслін (у сельскагаспадарчых пасевах звычайна на межах, у канюшыне, люцэрне, радзей у збожжы).

На асцерагаючы, прарэзлівы крык усе птушкі чародкай узлятаюць амаль адначасова. Калі небяспеку відаць здаля, хутка і скрытна адбягаюць.

Яйкі Perdix perdix

Яйкі (звычайна 10-20; кладкі, большыя за 24 яйкі, — ад 2 самак) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, шэра-аліўкавыя альбо карычнева-аліўкавыя з моцным бляскам. Памеры: 35 х 27 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Perdix perdix armoricana Hartert, 1917
  • Perdix perdix canescens Buturlin, 1906
  • Perdix perdix hispaniensis Reichenow, 1892
  • Perdix perdix italica Hartert, 1917
  • Perdix perdix lucida (Altum, 1894)
  • Perdix perdix perdix (Linnaeus, 1758)
  • Perdix perdix robusta Homeyer et Tancré, 1883
  • Perdix perdix sphagnetorum (Altum, 1894)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X