Курт Кофка
| Курт Кофка | |
| ням.: Kurt Koffka | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
22 лістапада 1941 (55 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Курт Кофка (ням.: Kurt Koffka; 18 сакавіка 1886, Берлін - 22 лістапада 1941, Нортхемптан) — нямецка-амерыканскі псіхолаг. Разам з Максам Вертхеймерам і Вольфгангам Кёлерам лічыцца адным з заснавальнікаў гештальтпсіхалогіі.
Навучаўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Штумпфа, у 1909 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Таксама на працягу 1 года навучаўся ў Эдынгбургскім універсітэце ў Шатландыі. Пасля заканчэння навучання працаваў ва Франкфурцкім універсітэце, у 1911 годзе стаў прыват-дацэнтам ў універсітэце горада Гісена, дзе разам з Кёлерам ўдзельнічаў у эксперыментах Вертхеймера, прысвечаных вывучэнню ўспрымання руху. У 1918 годзе - прафесар універсітэта, прапрацаваў у ім да 1924 года.
З 1924 гады наведваў розныя амерыканскія ўніверсітэты, быў прафесарам Корнельскага, Чыкагскага і Вісконсінскага ўніверсітэтаў. У 1927 годзе заняў пасаду прафесара каледжа Сміта ў Нортхемптан. З 1939 года - прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.
Разам з Вертхеймерам і Кёлерам ў 1921 годзе заснаваў часопіс «Psychologische Forschung» (Псіхалагічнае даследаванне).
У працы "Асновы псіхічнага развіцця" (1921) ужыў метады гештальтпсіхалогіі для даследавання псіхічнага развіцця дзіцяці. Галоўная праца Кофкі - «Прынцыпы гештальтпсіхалогіі» (1935).
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.438
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |