Куру, хвароба
| Куру | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | A81.8 | |
| МКХ-9 | 046.0 | |
| OMIM | 245300 | |
| DiseasesDB | 31861 | |
| MedlinePlus | 001379 | |
| eMedicine | med/1248 | |
| MeSH | D007729 | |
Ку́ру — хвароба, якая сустракаецца амаль выключна ў высакагорных раёнах Новай Гвінеі ў абарыгенаў племені фарэ, упершыню знойдзена ў пачатку XX стагоддзя.
Хвароба была падрабязна апісана ў 1957 годзе аўстралійскім урачом Зігасам і амерыканцам славака-венгерскага паходжання Карлтанам Гайдузекам.
Слова «куру» на мове племені фарэ мае два значэнні - «дрыжыкі» і «порча»[1]. Члены племені фарэ верылі, што хвароба з'яўляецца вынікам сглаза чужым шаманам.
Хвароба таксама вядома сярод племені фарэ як "смяючаяся смерць" з-за паталагічных выбухаў смеху людзей, якія пакутуюць на гэту хваробу.
Апісанне [правіць]
Хвароба распаўсюджвалася праз рытуальны канібалізм[2]. З выкараненнем канібалізму куру практычна знікла. Аднак, усё яшчэ з'яўляюцца асобныя выпадкі, таму што інкубацыйны перыяд можа доўжыцца больш за 30 гадоў.
Куру - найбольш тыповы прыклад трансмісіўных прыёнавых захворванняў чалавека - губкаабразных энцэфалапатый[3]. Менавіта пры вывучэнні куру сфармавалася канцэпцыя трансмісіўных спангіаформных энцэфалапатый чалавека.
За адкрыццё інфекцыйнага характару хваробы куру Карлтан Гайдузек быў удастоены ў 1976 годзе Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Грошы прэміі ён ахвяраваў племю фарэ.
Прыёнавую тэорыю развіцця губчатай энцэфалапатыі распрацаваў іншы амерыканскі вучоны Стэнлі Прузінер (англ.: Stanley Prusiner), за што таксама быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе.
Імунітэт [правіць]
У 2009 годзе амерыканскія вучоныя зрабілі нечаканае адкрыццё: некаторыя члены племені фарэ маюць прыроджаны імунітэт да куру дзякуючы новаму палімарфізму гена PRNP, які з'явіўся ў іх у параўнальна нядаўнім часе[4]. Вынікі сваіх даследаванняў яны апублікавалі ў «Новаанглійскім медыцынскім часопісе» (англ.: «The New England Journal of Medicine »)[5].
Зноскі
- ↑ "Kuru : Article by Paul A Janson". eMedicine. 2009-04-13.
- ↑ Lindenbaum S (November 2008). "Review. Understanding kuru: the contribution of anthropology and medicine". Philos. Trans. R. Soc. Lond., B, Biol. Sci. 363 (1510): 3715–20. doi:. PMID 18849287.
- ↑ Wadsworth JD, Joiner S, Linehan JM, et al. (March 2008). "Kuru prions and sporadic Creutzfeldt-Jakob disease prions have equivalent transmission properties in transgenic and wild-type mice". Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. 105 (10): 3885–90
- ↑ Gen schützte Kannibalen vor Hirnerkrankung 20 ноября 2009 (ням.)
- ↑ Mead S, Whitfield J, Poulter M, Shah P, Uphill J, Campbell T, Al-Dujaily H, Hummerich H, Beck J, Mein CA, Verzilli C, Whittaker J, Alpers MP, Collinge J (November 2009). "A Novel Protective Prion Protein Variant that Colocalizes with Kuru Exposure". N. Engl. J. Med. 361 (21): 2056–2065. doi:. PMID 19923577. http://content.nejm.org/cgi/pmidlookup?view=short&pmid=19923577&promo=ONFLNS19.