Курыльскія астравы
| Курыльскія астравы | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Колькасць астравоў | 56 |
| Найбуйнейшы востраў | Ітуруп |
| Агульная плошча | 10 500 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 339 м |
| Краіна | |
| Насельніцтва (2010) | 18 735 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 1,784 чал./км² |
Курыльскія астравы — ланцуг астравоў паміж паўвостравам Камчатка і востравам Хакайда, крыху выпуклай дугой аддзяляе Ахоцкае мора ад Ціхага акіяна.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Працягласць - каля 1200 км. Агульная плошча - 10,5 тыс. км². Уключаюць 30 вялікіх і шмат дробных астраўкоў і скал. Складаюцца з Вялікай (даўж. 1200 км) і Малой (даўж. 120 км) Курыльскіх град. Астравы падзелены Курыльскімі пралівамі. Глыбокія пралівы Крузенштэрна і Бусоль падзяляюць Вялікую граду на 3 групы астравоў: паўночную (востраў Шумшу, востраў Парамушыр, востраў Анекатан, востраў Шыашкатан і інш.), сярэднюю (востраў Сімушыр, востраў Кетой, востраў Расшуа, востраў Райкоке і інш.), паўднёвую (Кунашыр, Ітуруп, Уруп і інш.). На ўсход ад в-ва Кунашыр за Паўднёва-Курыльскім пралівам Малая Курыльская града (в-аў Шыкатан і інш.).
Курыльскія астравы ўваходзяць у Сахалінская вобласць Расіі. Паўднёвыя астравы архіпелага - Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і так званыя Хабамаі аспрэчваюцца Японіяй, якая ўключае іх у склад прэфектуры Хакайда.
Спіс астравоў плошчай болей за 1 км² у напрамку з поўначы на поўдзень:
| Назва | Плошча, км² |
Максімальная вышыня, м |
Шырата | Даўгата | |
|---|---|---|---|---|---|
| Вялікая Курыльская града | |||||
| Паўночная група | |||||
| Атласава | 150 | 2339 | 50°52' | 155°34' | |
| Шумшу | 388 | 189 | 50°45' | 156°21' | |
| Парамушыр | 2053 | 1816 | 50°23' | 155°41' | |
| Анцыферава | 7 | 747 | 50°12' | 154°59' | |
| Маканрушы | 49 | 1169 | 49°46' | 154°26' | |
| Анекатан | 425 | 1324 | 49°27' | 154°46' | |
| Харымкатан | 68 | 1157 | 49°07' | 154°32' | |
| Чырынкатан | 6 | 724 | 48°59' | 153°29' | |
| Экарма | 30 | 1170 | 48°57' | 153°57' | |
| Шиашкатан | 122 | 934 | 48°49' | 154°06' | |
| Сярэдняя група | |||||
| Райкоке | 4,6 | 551 | 48°17' | 153°15' | |
| Матуа | 52 | 1446 | 48°05' | 153°13' | |
| Расшуа | 67 | 948 | 47°45' | 153°01' | |
| а-вы Ушышыр | 5 | 388 | — | — | |
| Рыпанкіча | 1,3 | 121 | 47°32' | 152°50' | |
| Янкіча | 3,7 | 388 | 47°31' | 152°49' | |
| Кетой | 73 | 1166 | 47°20' | 152°31' | |
| Сімушыр | 353 | 1539 | 46°58' | 152°00' | |
| Броўтана | 7 | 800 | 46°43' | 150°44' | |
| а-вы Чорныя Браты | 37 | 749 | — | — | |
| Чырпой | 21 | 691 | 46°30' | 150°55' | |
| Брат-Чырпоеў | 16 | 749 | 46°28' | 150°50' | |
| Паўднёвая группа | |||||
| Уруп | 1450 | 1426 | 45°54' | 149°59' | |
| Ітуруп | 3318,8 | 1634 | 45°00' | 147°53' | |
| Кунашыр | 1495,24 | 1819 | 44°05' | 145°59' | |
| Малая Курыльская града | |||||
| Шыкатан | 264,13 | 412 | 43°48' | 146°45' | |
| Палонскага | 11,57 | 16 | 43°38' | 146°19' | |
| Зялёны | 58,72 | 24 | 43°30' | 146°08' | |
| Танфільева | 12,92 | 15 | 43°26' | 145°55' | |
| Юрый | 10,32 | 44 | 43°25' | 146°04' | |
| Анучына | 2,35 | 33 | 43°22' | 146°00' | |
Будова і рэльеф [правіць]
Кожны востраў — вулкан, частка вулкана або ланцуг вулканаў (больш за 160 вулканаў, з іх каля 40 дзеючых), якія зліліся падножжамі або злучаны нізіннымі перашыйкамі. Астравы складзены пераважна з вулканагенных і вулканагенна-асадкавых парод. 3 карысных выкапняў ёсць сера і тэрмальныя воды. Бываюць землетрасенні і цунамі. Рэльеф гарысты, пераважаюць вышыні 500—1000 м, максімальная — 2339 м (г. Алаід на аднайменным востраве).
Клімат [правіць]
Клімат на астравах марскі, даволі суровы, з халоднай і працяглай зімой, прахалодным летам, высокай вільготнасцю паветра. На паўднёвай частцы Курыльскіх астравоў маразы ўзімку могуць дасягаць -25 °C, сярэдняя тэмпература лютага - -8 °C. На паўночнай жа частцы зіма мякчэйшая, з маразамі да -16 °C і -7 °C у лютым.
Узімку на астравы ўплывае Алеўцкі барычны мінімум, дзеянне якога слабее да чэрвеня.
Сярэдняя тэмпература жніўня на паўднёвай часткі Курыльскіх астравоў — 17 °C, на паўночнай — 10 °C.
Гідраграфія [правіць]
На значных астравах густая сетка рэк і ручаёў. Шмат азёр, у т.л. кратэрных.
Глебы, расліннасць і жывёльны свет [правіць]
Глебы пераважна дзярновыя, лугавыя і алювіяльныя, пад лесам — слабападзолістыя са значнымі дамешкамі вулканічнага матэрыялу. На паўночных астравах альхова-рабінавае крывалессе, кедравы сланік, нізкія кусцікі шыкшы (варанікі). На поўдні трапляецца крывалессе з каменнай бярозы, курыльскі бамбук, ялова-піхтавыя і шыракалістыя лясы з ліянамі і бамбукам, месцамі рэдкалессе з курыльскай лістоўніцы. Для наземнай фауны характэрны мядзведзь, гарнастай, чорна-буры і чырвоны лісы, бурундук. Шмат птушак, асабліва марскіх, на скалах птушыныя базары. Мора багатае рыбай, асабліва ласасевымі, крабамі, марскім зверам (нерпа, сівуч, марскі коцік, калан).
Гісторыя [правіць]
Да сяр. ХХ ст. астравы насялялі айны. Першым з еўрапейцаў астравы наведаў галандскі мараплавец М. Г. дэ Фрыз у 1644 г.. На карце 1644 г. астравы пазначаны як тэрыторыя японскага клана Мацумаэ. У Расіі першыя звесткі пра Курыльскія астравы атрыманы ад землепраходца У. Атласава ў 1697 г.. У 1711 г. іх даследаваў, падрабязна апісаў і склаў іх чарцёж расійскі служылы беларускага паходжання І. Казырэўскі. У 1721 г. І. Яўрэінаў (таксама паходзіў з Беларусі) разам з Ф. Лужыным па заданні Пятра правёў геадэзічнае вывучэнне Курыльскіх астравоў і ўпершыню пазначыў іх на карце Расіі. У 1745 г. большая частка астравоў нанесена на «Генеральную карту Расійскай імперыі» ў Акадэмічным атласе. 3 канца XVIII ст. пачалася расійская і японская каланізацыя. Паводле расійска-японскага дагавора 1855 г. востраў Ітуруп і іншыя астравы на поўдзень ад яго адыходзілі да Японіі, астатнія Курыльскія астравы прызнаваліся ўладаннем Расіі. У 1875 г. у абмен на прызнанне Японіяй расійскага суверэнітэту над востравам Сахалін Расія перадала ёй сваю частку Курыльскіх астравоў, якія да 1945 г. знаходзіліся пад японскім кіраваннем. У час ІІ сусветнай вайны ў адпаведнасці з рашэннем Крымскай канферэнцыі 1945 г. (апублікавана ў лютым 1946 г.) Курыльскія астравы перададзены СССР і заняты савецкімі войскамі ў час Курыльскай дэсантнай аперацыі 1945 г.; японскае насельніцтва з іх было эвакуіравана і заменена савецкімі перасяленцамі. 3 1947 г. астравы ў складзе Сахалінскай вобласці Расіі. Японія не пагадзілася з перадачай Савецкаму Саюзу паўднёвых Курыльскіх астравоў (Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан, града Хабамаі) і выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 г. - з Расіяй як яго правапераемніцай.
Насельніцтва і гаспадарка [правіць]
Вядзецца рыбалоўства, на поўдні лясная гаспадарка. Развіта рыбаперапрацоўчая і кансервавая прамысловасць. Гарады Курыльск (на в-ве Ітуруп), Севера-Курыльск (на в-ве Парамушыр).
Літаратура [правіць]
- Афнагель І., Нікіцін М. Курыльскія астравы // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Спасылкі [правіць]
- Геаграфія Курыльскіх астравоў
- Навіны Курыльскіх астравоў
- Кіраванне па пытаннях Паўночных тэрыторый агульнага дэпартамента губернатарства Хакайда
- Чышыма: межы Сан-Францыска
- Курыльскія астравы
- Гісторыя курыльскіх астравоў
| Курыльскія астравы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Вялікая Курыльская града |
|
||||||
| Малая Курыльская града | Шыкатан • Палонскага* • а-вы Асколкі* • Зялёны* • Танфільева* • Юрый* • а-вы Дзёміна* • Анучына* | ||||||
| *астравы, таксама вядомыя пад агульнай назвай Хабамаі | |||||||
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||