Кусудама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Два варыянты кусудамаў

Кусудама (яп.: 薬玉, літ.«лекавы шар») — папяровая мадэль, якая звычайна фармуецца сшываннем разам канцоў мноства аднолькавых пірамідальных модуляў (звычайна гэта стылізаваныя кветкі, складзеныя з квадратнага аркуша паперы), так што атрымліваецца цела шарападобнай формы. Як варыянт, асобныя кампаненты могуць быць злепленыя разам (напрыклад, кусудама на ніжнім фота цалкам злепленая, а не пашытая). Часам, як ўпрыгожанне, знізу прымацоўваецца пэндзлік.

У старажытнай Японіі кусудамы выкарыстоўваліся для лекавых збораў і духмянасцяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтва кусудамы паходзіць ад старажытнай японскай традыцыі, калі кусудамы выкарыстоўваліся для фіміяму і сумесі сухіх пялёсткаў, якія, магчыма, першапачаткова былі букетамі кветак ці травы. Слова кусудама уяўляе камбінацыю двух японскіх слоў: кусуры (лекі) і тама (шар). У цяперашні час кусудамы звычайна выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання або ў якасці падарункаў.

Кусудама з'яўляецца важнай часткай арыгамі, у прыватнасці, як папярэдніца модульнага арыгамі. Яе часта блытаюць з модульным арыгамі, што няправільна. Элементы, якія складаюць кусудаму, пашытыя або злепленыя, а не ўкладзеныя адзін у адзін, як у модульным арыгамі.

Аднак, кусудаму ўсё ж разглядаюць як разнавіднасць арыгамі, хоць змагары за чысціню арыгамі глядзяць коса на характэрную для кусудамы тэхніку сшывання або склейвання. У той жа час іншыя прызнаюць, што ў раннім традыцыйным японскім арыгамі часта выкарыстоўвалася разразанне паперы і склейванне, і аддаюць належнае кусудаме як важнаму аб'екту складання сярод іншых мадэляў арыгамі.

Сучасныя майстры арыгамі, такія як Тамако Фусэ, стварылі новыя канструкцыі кусудамаў, якія цалкам збіраюцца без разразання, клею або нітак (акрамя падвеса).

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fuse, Tomoko Unit Origami: Multidimensional Transformation. — Japan Publications, 1990. — ISBN 978-0870408526
  • Fuse, Tomoko Floral Origami Globes. — Japan Publications, 2007. — ISBN 978-4889962130
  • Fuse, Tomoko Kusudama Origami. — Japan Publications, 2002. — ISBN 978-4889960877
  • Yamaguchi, Makoto Kusudama: Ball Origami. — Japan Publications, 1990. — ISBN 978-0870408632

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]