Кухонны камбайн
Кухонны камбайн — універсальная кухонная машына, якая складаецца з электрапрывода і насадак для атрымання фруктовых, ягадных і агароднінных сокаў, прыгатавання розных фаршаў, паштэтаў, пюрэ, размолу кавы і вострых прыпраў, узбівання крэмаў, смятанкі, мусаў, малочных і фруктовых кактэйляў, вымешвання цеста, праціркі сухароў, арэхаў, сыру, наразання гародніны, абірання бульбы. Выкарыстанне кухоннага камбайна значна аблягчае і паскарае працаёмкую кулінарную апрацоўку прадуктаў.
Электрапрывод складаецца з пластмасавага корпуса з электрарухавіком, які мае некалькі скорасцей. Спажываная магутнасць 100—700 Вт у залежнасці ад ступені ўніверсальнасці машыны. Колькасць насадак у машын розных марак розная. Да іх належаць: сокавыціскалка, мясарубка, агароднінарэзка, кавамолка. Кухонны камбайн можа быць дапоўнены зменнымі мяшалкамі, фільтрамі для фармавання цеста і крэму, таўкачыкамі для перацірання варанай агародніны і інш. Кухонныя камбайны выпускаюцца звычайна ў настольным выкананні, існуе кухонны камбайн у падлогавым выкананні, памерам стандартнай кухоннай мэблі.
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.
| Кухонная тэхніка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Цеплавая апрацоўка ежы |
|
||||
| Механічная апрацоўка ежы | Блэндар • Кавамолка • Кухонны камбайн • Міксер • Мясарубка • Сокавыціскалка | ||||
| Нагрэў і астуджэнне вады | Кіпяцільнік • Кулер • Тэрмапот • Электрычны чайнік | ||||
| Халадзільнае абсталяванне | Інтэрнэт-халадзільнік • Маразільнік • Сумка-халадзільнік • Халадзільнік | ||||
| Дадатковае абсталяванне | Посудамыйная машына | ||||