Кучава-дажджавыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кучава-дажджавое воблака

Кучава-дажджавыя воблакі (Cumulonimbus, Cb) — шчыльныя і магутныя воблакі белага колеру, з цёмнымі, зрэдку сіняватымі асновамі з моцным вертыкальным развіццём (да вышыні 14 км).

Ападкі з іх ліўневага характару, часам суправаджаюцца навальніцай, шквалам, градам. Развіваюцца з магутных кучавых воблакаў, адрозніваюцца ад іх верхняй часткай, якая складаецца з крышталёў лёду.

Віды і разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

Кучава-дажджавыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды і разнавіднасці:[1]

  • Кучава-дажджавыя лысыя (Cumulonimbus calvus, Cb calv.), іх вяршыні добра акрэслены і нагадваюць круглявыя беласнежныя купалы, злёгку валакністай структуры.
  • Кучава-дажджавыя валасатыя (Cumulonimbus capillatus, Cb cap.), верхняя частка гэтых воблакаў мае добра выражаную кудлатую структуру, якая паступова распаўсюджваецца на небасхіле і пераўтвараецца ў перыстападобныя воблакі:
    • валасатыя з навальнічным валам (Cumulonimbus arcus, Cb arc.), вярэдняя частка гэтых воблакаў нагадвае дугападобны воблачны вал, выклікаюць моцны шквалісты вецер і ліўневыя ападкі;
    • з кувалдай (Cumulonimbus incus, Сb inc.), калі верхняя перыстападобная частка воблака расцякаецца ва ўсе бакі і нагадвае форму велізарнай кувалды.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004.