Кучавыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кучавыя воблакі.

Кучаваыя воблакі, клубаватыя воблакі[1] (Cumulus, Cu) — шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 5 км і больш).

Верхнія часткі падобныя да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветраных масах, а ў цёплы час года таксама ў мясцовых паветраных масах над паверхняю сушы, якая праграваецца ўвесь дзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Кучавыя воблакі маюць наступныя віды:[2]

  • Кучавыя плоскія (Cumulus humilis, Cu hum.) — маюць нязначную магутнасць (не больш 1 км) і таму здаюцца плоскімі. Звычайна паяўляюцца раніцай, павялічваюцца ў памерах днём, а вечарам паступова расплываюцца, ператвараючыся ў слаіста-кучавыя воблакі, а ноччу прападаюць зусім.
  • Кучавыя сярэднія (Cumulus mediocris, Cu med.) — воблакі з больш значнай вертыкальнай магутнасцю (1-2 км), купалападобнымі вяршынямі.
  • Кучавыя магутныя (Cumulus congestus, Cu cong.) — моцна развітыя па вертыкалі воблакі (больш 2 км). Іх вяршыні маюць бялюткі колер і моцна клубяцца; у аснове больш цёмныя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Менск: Інбелкульт, 1923.
  2. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004.