Куё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панарама правінцыі Мендоса

Куё — геаграфічны і гістарычны рэгіён на захадзе Аргенціны, які складаецца з правінцый Мендоса, Сан-Хуан і Сан-Луіс. Рэгіён мае агульную гісторыю і культуру.

У Куё пераважае горны рэльеф з невялікай колькасцю расліннасці. Клімат засушлівы.

Асновай эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка, асабліва вінаградарства. Куё з'яўляецца найбуйнейшым вінаробным рэгіёнам у Паўднёвай Амерыцы па аб'ёмах прадукцыі і плошчай вінаграднікаў. Таксама мясцовасць карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Акруга Куё была створана ў 1564 годзе ў складзе Генерал-капітанства Чылі. 1 жніўня 1776 г. акруга Куё увайшла у склад віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата, а ў 1782 годзе быў перайменаваны ў інтэнданцтва Куё. У 1820 годзе рэгіён Куё быў падзелены на тры асобныя правінцыі: Мендоса, Сан-Хуан і Сан-Луіс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]