Кюры, адзінка вымярэння
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кюры́, пазасістэмная адзінка вымярэння актыўнасці радыеактыўных рэчываў, роўная актыўнасці такога прэпарату, у якім адбываецца 3,7 ∙ 1010 актаў распаду за 1 сек. Такім чынам,
- 1 Кюры = 3,7 ∙ 1010 Бк
Прыблізная такая актыўнасць 1 грама ізатопа радыю 226Ra.
Ужываюцца таксама долевыя і кратныя адзінкі: мікракюры (мккюры), мілікюры (мкюры), кілакюры (ккюры), мегакюры (Мкюры). Назва — у гонар П. Кюры і М. Складоўскай-Кюры.
Гл. таксама: адзінкі радыеактыўнасці.
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.230.
