Кючуксу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кючуксу
41°04′42″ пн. ш. 29°03′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль асманская архітэктура[d]
Архітэктар Бальяны[d]
Дата заснавання 1944
Сайт millisaraylar.gov.tr/sou…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кючуксу або Гюксу — віла султана Абдул-Меджыда на азіяцкім беразе Басфора ў Бейкозе, паміж Анаталійскай крэпасцю і мостам султана Мехмеда. З’яўляецца яскравым помнікам т.з. асманскага барока — стылю, у якім тварылі армянскія дойліды Бальяны.

Мініяцюрны палац, пабудаваны ў 1857 годзе і ў 1944 годзе пераўтвораны ў музей, замяніў сабой драўлянае жыллё візіра Махмуда I. Яго афармленне мудрагеліста спалучае ў сабе традыцыйныя турэцкія матывы з еўрапейскімі дзівамі. За ўнутранае ўбранне адказвалі майстры боз-ара, якія будавалі Венскую оперу.

У адрозненне ад іншых палацаў султана, віла аддзелена ад горада не высокай сцяной, а ажурнай рашоткай у еўрапейскім стылі. Парк у свой час упрыгожвалі садовыя павільёны, большасць з якіх была страчана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]